Размовы на сур’ёзныя тэмы

Літва, 2012г., 65 хв

Рэжысёр

Гіедрэ Бейнаруце

Галоўнымі героямі фільма з'яўляюцца дзеці і падлеткі з асаблівым дарам успрымання навакольнага свету. Размовы з імі раскрываюць карціну сучаснага свету – часам меланхалічнага, часам смешнага або драматычнага. Зняты ў мінімалістычнай манеры, фільм падымае пытанні пра адзіноту, каханне, Бога, свет і чалавечыя адносіны. «Вы не верыце ў Бога? Я магу навучыць вас, як пачаць верыць...»

ЎЗНАГАРОДЫ
2013: Галоўны прыз у намінацыі Docu/Жыццё на МКФ дакументальных фільмаў аб правах чалавека «Docudays UA» (Украіна)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Гіедрэ Бейнаруце - 1

Гіедрэ Бейнаруце

Нарадзілася ў 1976 годзе. Скончыла факультэт кіно і тэлебачання Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра, магістр аўдыёвізуальных мастацтваў. Пачынаючы з 1997 года, зняла восем мастацкіх і дакументальных кароткаметражных фільмаў. З 2007 года выкладае сцэнарнае майстэрства і рэжысуру тэлебачання ў Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра.

Абраная фільмаграфія

2012 Эксперт

2008 Балконная фантазія

2007 Дзядуля і бабуля

2005 Вулканаўка. Пасля вялікага кіно