Цвятанка

Балгарыя, Швецыя , 2012г., 66 хв

Рэжысёр

Юліян Табакoў

Цвятанка нарадзілася ў багатай сям'і і ў дзяцінстве марыла стаць актрысай, але жыццё цалкам змяніла яе лёс. Гэта аповяд пра жанчыну, якая перажыла тры эпохі ў сучаснай балгарскай гісторыі: манархію, камунізм і дэмакратыю. Яе жыццё прадстаўляе гісторыі многіх іншых сем'яў і гісторыю самой краіны.

ЎЗНАГАРОДЫ
2012: Прыз за лепшы дакументальны фільм Балканскага рэгіёна на МФ дакументальных фільмаў «ZagrebDox» (Харватыя), прэмія Балгарскай кінаакадэміі за лепшы дэбют у дакументальным кіно
ПРА РЭЖЫСЁРА
Юліян Табакoў - 1

Юліян Табакoў

Нарадзіўся ў 1975 годзе ў Сафіі, Балгарыя. Вучыўся на дэкаратара і мастака па касцюмах ў Акадэміі мастацтваў у Сафіі, выяўленчаму мастацтву ў Вышэйшай нацыянальнай школе вытанчаных мастацтваў у Парыжы. Працуе мастаком, сцэнографам і касцюмерам. «Цвятанка» – яго дэбют у дакументальным кіно.

Абраная фільмаграфія

2012 Цвятанка