Кветкі Аліўнай гары

Эстонія , 2013г., 70 хв

Рэжысёр

Хэйліка Пікаў

Побач з Ерусалімам ў рускім праваслаўным манастыры на Аліўнай гары больш за 20 гадоў жыве маці Ксенія. Яе родная мова эстонская. Ёй засталася ўсяго толькі адна прыступка ў манаскай іерархіі – вялікая схіма, поўнае адчужэнне ад свету. Аднак перад тым як маці Ксенія, магчыма, прыме вялікую схіму, ёй было дазволена ў апошні раз распавесці пра сваё жыццё. Яе адкрыты аповяд можа апынуцца нечаканым для многіх і наўрад ці пакіне каго-небудзь абыякавым.

ЎЗНАГАРОДЫ
2013: Прыз «Zonta Club Locarno Award» на МКФ у Лакарна (Швейцарыя)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Хэйліка Пікаў - 1

Хэйліка Пікаў

Нарадзілася ў 1982 годзе. Вывучала рэжысуру кіно і тэлебачання ў Талінскім універсітэце. Яе першы дакументальны фільм «Паўстанне херувімаў» быў паказаны на эстонскім тэлебачанні і на некалькіх фэстывалях. У якасці рэжысёра супрацоўнічае з рознымі эстонскімі кінакампаніямі.

Абраная фільмаграфія

2013 Кветкі Аліўнай гары

2010 Нармальны

2010 Ліст Руну

2006 Паўстанне херувімаў