Жывы гук

Сербія, Фінляндыя , 2013г., 52 хв

Рэжысёр

Младзен Кавацэвіч

«Жывы гук» – экзістэнцыйная алегорыя пра лісце, найбольш прымітыўныя інструменты і самы ўніверсальны эскапізм музыкі. Ёсіп, вынаходнік-аматар, раскрывае сакрэты ігры на лісцях, а апошнія выканаўцы – Вера, у мінулым прыватны дэтэктыў, і Пера, усезнайка-селянін. Яны на парозе восені сваіх жыццяў, але ўсё яшчэ застаюцца захопленымі зялёнай лістотай. Музыка рэдка была такой арыгінальнай.

ЎЗНАГАРОДЫ
2013: Прыз за лепшы фільм на МФ дакументальнага кіно ў Бялградзе (Сербія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Младзен Кавацэвіч - 1

Младзен Кавацэвіч

Вывучаў кіно ў Бялградзе, у Міжнароднай Лонданскай кінашколе. Зняў на заказ два дакументальных фільма. «Жывы гук» – яго дэбют у дакументальным поўнаметражным кіно.

Абраная фільмаграфія

2013 Жывы гук

2010 Ашаломленая свіння