Дзеці святара

Харватыя–Сербія , 2013г., 93 хв

Рэжысёр

Вінка Брэшан

Малады святар прыязджае служыць у прыход на маляўнічы востраў у харвацкай Далмацыі і аказваецца ашаломлены нізкім узроўнем нараджальнасці. Калі падчас споведзі ён даведваецца ад мясцовага табачніка прычыну гэтага, святар вырашае звярнуцца да вельмі незвычайнага метаду, каб выправіць сітуацыю. І вынік не прымусіў сябе чакаць: многія жанчыны чакаюць дзяцей, якіх раней зусім не планавалі. Вось толькі сітуацыя пачынае разгортвацца зусім не па прадугледжанаму святаром плану.

ЎЗНАГАРОДЫ
2013: Удзел у афіцыйнай конкурснай праграме МКФ у Карлавых Варах (Чэхія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Вінка Брэшан - 1

Вінка Брэшан

Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Заграбе. Вывучаў філасофію, літаратуразнаўчую кампаратывістыку, рэжысуру кіно і тэлебачання. Яго дэбютны малабюджэтны фільм «Як пачалася вайна на маёй выспе» стаў другім у Харватыі пасля «Тытаніка» па аб'ёме касавых збораў у кінатэатрах за апошнія 20 гадоў. Актыўна працуе таксама ў якасці тэатральнага рэжысёра.

Абраная фільмаграфія

2013 Дзеці святара (Svecenikova djeca) 2011 Не канец (Nije kraj) 2003 Сведкі (Svjedoci) 2000 Дух маршала Ціта (Maršal) 1996 Як пачалася вайна на маёй выспе (Kako je poceo rat na mom otoku)

ВІДЭА