Гэта не я

Арменія, Расія, Данія, 2013г., 103 хв

Рэжысёр

Марыя Саакян

Эўрыдыка пакутуе ад адзіноты, жыве ў віртуальным свеце, створаным ў інтэрнэт-супольнасці самагубцаў. Яна жадае змяніць уласнае імя, адчайна шукае адказы на пытанні, якія ставіць перад ёй кліч плоці. Што такое каханне і палкасць, жыццё і смерць? Хто яе бацька? Маці Сона ніколі не адказвала на гэтыя пытанні. З кожным днём Эўрыдыка паглыбляецца ў змрок уласнага «я», пакуль аднойчы не сустракае Пятра...

ЎЗНАГАРОДЫ
2013: Нацыянальная кінапрэмія Арменіі «Айак» у намінацыях «Лепшы фільм» і «Лепшая аператарская работа», прыз «Залаты абрыкос» за лепшы фільм конкурсной праграмы «Армянская панарама» на МКФ «Залаты абрыкос» у Ерэване (Арменія)
2013: прыз за лепшую рэжысуру Марыі Саакян і прыз імя А.Княжынскага за лепшую аператарскую работу Мкртычу Малхасяну на МКФ «Кінашок» у Анапе (Расія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Марыя Саакян - 1

Марыя Саакян

Марыя Саакян нарадзілася ў Ерэване ў 1980 годзе. Скончыла УДІК (ВГИК) (2003, майстэрня У. Кобрына). Яе мастацкія фільмы ўдзельнічалі ў конкурсах МКФ у Ротэрдаме, Лондане, Сан-Паўлу, Пезара, Спліце і інш. У 2009 годзе разам з Вікторыяй Лупік заснавала ў Ерэване кінакампанію “Anniko Films”.

Абраная фільмаграфія

2013 Гэта не я
2012 Энтрапія
2007 Маяк

ВІДЭА