Географ глобус прапіў

Расія, 2013г., 120 хв

Рэжысёр

Аляксандр Велядзінскі

Малады біёлаг Віктар Служкін ад безграшоўя ідзе працаваць настаўнікам геаграфіі ў звычайную пермскую школу. Ён змагаецца, а потым і сябруе з вучнямі, канфліктуе з завучам, вядзе дзевяцікласнікаў у паход – сплаўляцца па рацэ. Яшчэ ён п'е з сябрамі віно, спрабуе ўжыцца з жонкай і водзіць у дзіцячы сад маленькую дачку. Ён проста жыве... Гэта гісторыя пра кожнага, хто часам адчуваў сябе такім жа бясконца адзінокім, як Віктар Служкін. Кожнага, хто, нягледзячы на адзіноту і тугу, ніколі не губляў здольнасць адчуваць і кахаць.

ЎЗНАГАРОДЫ
2013: Галоўны прыз, прыз “За лепшую мужчынскую ролю”, прыз імя М. Тарывердзіева “За лепшую музыку да фільма”, прыз журы кінапракатчыкаў на XXIV АРКФ “Кінатаўр” (Сочы, Расія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Аляксандр Велядзінскі - 1

Аляксандр Велядзінскі

Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Горкім (Ніжні Ноўгарад). Скончыў Горкаўскі політэхнічны інстытут (1981), рэжысёрскае аддзяленне ВКСР (1995). Сааўтар сцэнарыя тэлесерыяла “Брыгада”. Карціна “Жывы” заваявала прыз за лепшы сцэнарый, прыз Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў Расіі на АРКФ “Кінатаўр” (Сочы, Расія) у 2006 годзе, прэмію “Ніка” за лепшы сцэнарый у 2007 годзе.

Абраная фільмаграфія

2013 Географ глобус прапіў

2009 Жывы

2004 Рускае