Іда
Рэжысёр
Павел Паўлікоўскі
Польшча, 1962 год. Васемнаццацігадовая Ганна рыхтуецца стаць манашкай у сірочым прытулку, дзе яна жыве. Аднойчы яна даведваецца, што ў яе ёсць цётка, сястра яе маці Ванда, з якой яна павінна убачыцца, перш чым прыняць абяцанні.
Ганна даведваецца, што яна яўрэйка і што яе сапраўднае імя Іда. Гэта адкрыццё прымушае яе ўсё глыбей пагружацца ў мінулае, каб даведацца праўду пра сабе і адстаяць гонар сваёй сям'і.

Павел Паўлікоўскі
Нарадзіўся ў 1957 годзе ў Варшаве. Ва ўзросце 14 гадоў пераехаў у Англію. Вывучаў літаратуру і філасофію ў Лондане і Оксфардзе. Здымаў дакументальныя фільмы для BBC і Channel 4. За дэбютны фільм «Масква–Петушкі» атрымаў прэмію «Эмі». Нядаўні фільм Паўлікоўскага «Іда» (2013) прагрымеў на ўвесь свет, заваяваўшы «Золата» і «Срэбра» Мінскага МКФ «Лістапад», прэмію «Оскар» і BAFTA за лепшы неангламоўны фільм, а таксама пяць узнагарод Еўрапейскай кінаакадэміі, у тым ліку за лепшы еўрапейскі фільм, рэжысуру і сцэнарый. Сярод іншых яго фільмаў «Маё лета кахання» (2004) і «Апошні прыстанак» (2000).
Абраная фільмаграфія
2013 Іда
2011 Жанчына з пятай акругі
2004 Маё лета кахання
2000 Апошні прытулак
1998 Стрынгер
1990 Масква–Петушкі (ТБ)