Калі ў Бухарэсце надыходзіць вечар, або Метабалізм

Румынія–Францыя , 2013г., 89 хв

Рэжысёр

Карнэліу Парумбой

У самы разгар здымак у рэжысёра Пола завязваецца любоўная інтрыжка з Алінай, адной з акторак. У апошні для яе здымачны дзень Пол вырашае змяніць сцэнарый і дадаць пасцельную сцэну з удзелам Аліны. Але новая раніца расстаўляе ўсё на свае месцы, і замест здымак Пол тэлефануе прадзюсару і скардзіцца на абвостраную язву.

ЎЗНАГАРОДЫ
2013: Фільм-удзельнік афіцыйнай конкурснай праграмы Міжнароднага кінафестывалю ў Лакарна (Швейцарыя)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Карнэліу Парумбой - 1

Карнэліу Парумбой

Нарадзіўся ў 1975 годзе у Васлуі , Румынія. Скончыў факультэт кінарэжысуры Нацыянальнага універсітэта тэатра і кінематаграфіі. Яго кароткаметражныя фільмы , знятыя падчас вучобы , былі адзначаныя ўзнагародамі буйных кінафестываляў, у тым ліку Канскага . Яго першы поўнаметражны фільм «12 гадзін 08 хвілін : На ўсход ад Бухарэста» атрымаў прыз «Залатая камера» за лепшы дэбют і ўзнагароду кінадыстрыб'ютараў. У 2009 годзе фільм «Паліцыя, прыметнік» атрымаў прыз журы і прыз ФІПРЭСІ на Канскім кінафестывалі . Фільм быў адзначаны шматлікімі нацыянальнымі і міжнароднымі ўзнагародамі.