Мой сабака Кілер

Славакія, Чэхія , 2013г., 88 хв

Рэжысёр

Міра Фарнай

18-гадовы Марэк разам з бацькам жыве паблізу ад славацка-мараўскай мяжы. Усе яго прыяцелі – хуліганы-расісты. І адзіным сапраўдным сябрам Марэка з'яўляецца сабака па мянушцы Кілер. Аднойчы герой даведваецца таямніцу маці, якая калісьці ўцякла з дому палюбоўнікам, і якую ад яго старанна хавалі. Гэта навіна пераварочвае ўсё яго жыццё ...

ЎЗНАГАРОДЫ
2013: Галоўны прыз Hivos Tiger на МКФ у Ратэрдаме (Нідэрланды)
2013: прыз за лепшую рэжысуру на МКФ ім. Андрэя Таркоўскага «Зеркало» (Расія)
2013: спецыяльны прыз на МКФ у Спліцэ (Харватыя)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Міра Фарнай - 1

Міра Фарнай

Нарадзілася ў Браціславе, Чэхаславакія (цяпер Славакія). Прэм'ера яе першага фільма «Ліскі» адбылася на Венецыянскім МКФ у 2009. Карціна была паказана на МКФ у Пусане (Паўднёвая Карэя), Варшаве (Польшча), Стакгольме (Швецыя), Ратэрдаме (Нідэрланды), Сіэтле (ЗША). «Мой сабака Кілер» – яе другі мастацкі фільм.

Абраная фільмаграфія

2013 Мой сабака Кілер (Môj pes Killer)

2009 Ліскі (Líštičky)