Параджанаў

Украіна, Францыя, Арменія, Грузія, 2013г., 95 хв

Рэжысёр

Серж Аведзікян, Алена Фяцісава

Кінарэжысёр Сяргей Параджанаў – геній і правакатар – стварае вялікія фільмы, якія прыносяць яму міжнароднае прызнанне Яго паводзіны прыводзіць да канфлікту з савецкім таталітарным рэжымам. Па сфабрыкаваным абвінавачванні Параджанава заключаюць у турму. Але яго прага да прыгажосці ў мастацтве і чалавечая непахіснасць переадольваюць усе забароны. 

ПРА РЭЖЫСЁРА
Серж Аведзікян, Алена Фяцісава - 1

Серж Аведзікян, Алена Фяцісава

Французскі кінарэжысёр, акцёр армянскага паходжання. Нарадзіўся ў Ерэване ў 1955 годзе. Уладальнік “Залатой пальмавай галіны” Канскага МКФ (Францыя) за лепшы кароткаметражны фільм. Атрымаў адукацыю ў Кансерваторыі драматычных мастацтваў Медона. Зняў шэраг дакументальных, кароткаметражных, анімацыйных фільмаў. “Параджанаў” – рэжысёрскі дэбют ў паўнаметражным кіно.

Абраная фільмаграфія

2013 Параджанаў (сумесна з. Аленай Фецісавай) 

2009 Сабачая гісторыя (анімацыя)

2005 Адна прыгожая раніца (анімацыя) 

2002 Лінія жыцця (анімацыя)

ВІДЭА