Па крузе

Сербія, Германія, Славенія, Харватыя, Францыя , 2013г., 112 хв

Рэжысёр

Срдан Галубавіч

Боснія, 1993 год. Разгар баснійскай вайны. Сербскі салдат Марка становіцца выпадковым сведкам нападзення траіх сваіх таварышаў па службе на мусульманіна Харыса. Марка ўмешваецца і ратуе Харыса, але раззлаваныя ваенныя забіваюць да смерці яго самога.

2008 год. Вайна скончаная, але раны да гэтага часу баляць. Бацька Марка, які займаецца перабудовай царквы, атрымлівае прапанову дапамогі ад аднаго з забойцаў свайго сына і вагаецца, ці варта яго прымаць. Сябар Марка – вядомы белградскі хірург аказваецца перад невыносным выбарам, калі разумее, што яму трэба будзе апераваць чалавека, які мае дачыненне да ягонай смерці. А Харыс, які жыве зараз у Германіі, раптам атрымлівае магчымасць адплаціць за выратаванае жыццё.

ЎЗНАГАРОДЫ
2013: Спецыяльны прыз журы МКФ у Сандэнсе (ЗША)
2013: Прыз экуменічнага журы (праграма «Форум») Берлінскага МКФ (Германія)
2013: Гран пры «Залаты абрыкос» на МКФ у Ерэване (Арменія)
2013: Прыз глядацкіх сімпатый МКФ у Сафіі (Балгарыя)
2013: Прыз за лепшую рэжысуру на МКФ goEast в Вісбадэне (Германія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Срдан Галубавіч - 1

Срдан Галубавіч

Нарадзіўся ў 1972 годзе ў Белградзе, Сербія. Скончыў рэжысёрскае аддзяленне факультэта драматычнага мастацтва ў Белградзе, дзе сам у цяперашні час выкладае кінарэжысуру. Яго першы поўнаметражны фільм «Абсалютная сотня» быў уключаны ў асноўную праграму больш чым 30-ці міжнародных кінафестываляў і заваяваў 10 міжнародных і 19 нацыянальных узнагарод. Прэм'ера другога фільма «Пастка» адбылася ў 2007 годзе ў рамках праграмы «Форум» Берлінскага кінафестывалю, карціна атрымала больш за 20 міжнародных узнагарод і была намінаваная на «Оскар» як лепшы замежны фільм.

Абраная фільмаграфія

2013 Па крузе (Krugovi)

2007 Пастка (Klopka)

2001 Абсалютная сотня (Apsolutnih sto)

ВІДЭА