Дакрананне граху

Кітай, Японія, Францыя , 2013г., 133 хв

Рэжысёр

Цзя Чжанкэ

Раз'юшаны шахцёр падымае бунт супраць карумпаваных уладаў вёскі. Працоўны імігрант, які прыехаў дадому на Новы год, выяўляе бязмежныя магчымасці агнястрэльнай зброі. Прыгожая дзяўчына, якая працуе адміністратарам у сауне, выходзіць з сябе пасля дамаганняў багатага кліента. Малады рабочы у пошуках лепшага жыцця мяняе месцы працы, як пальчаткі. Чатыры персанажы – чатыры правінцыі. Вось ён, партрэт сучаснага Кітая – эканамічнага гіганта, якого павольна раз'ядаюць вірусы гвалту.

ЎЗНАГАРОДЫ
2013: Прыз за лепшы сцэнарый на Канскім МКФ (Францыя)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Цзя Чжанкэ - 1

Цзя Чжанкэ

Нарадзіўся ў 1970 годзе ў Феньяне, кітайская правінцыя Шаньсі. Скончыў Пекінскую кінаакадэмію. У 1998 годзе зняў свой першы поўнаметражны фільм «Кішэннік». У цяперашні час жыве ў Пекіне і здымае кіно па ўсім Кітаі. У 2006 годзе яго фільм «Нацюрморт» атрымаў «Залатога льва» (намінацыя «Лепшы фільм») на Венецыянскім МКФ (Італія).

Абраная фільмаграфія

2013 Дакрананне граху (Tian zhu ding)

2008 Cіці 24 (Er shi si cheng ji)

2006 Нацюрморт (Sanxia haoren)

2002 Невядомыя задавальненні (Ren xiao yao)

2000 Платформа (Zhantai)

1998 Злодзей-кішэннік

ВІДЭА