Роля

Беларусь, Расія, Фінляндыя, Германія , 2013г., 132 хв

Рэжысёр

Канстанцін Лапушанскі

Геніяльны акцёр эпохі “Срэбнага стагоддзя” жыве ў згодзе з ідэямі сімвалізму. Скарыстаўшыся выпадкам, які дае лёс, ён вырашае пражыць чужое жыццё, згуляўшы яго нібы ролю. Аднак выбар часу для свайго “спектаклю жыцця” яму не падуладны. Канец Грамадзянскай вайны ў Расіі, пачатак “чорнай паласы” 1920-х гадоў... У п'есе, створанай ім самім, акцёра чакае трагічны фінал.

ЎЗНАГАРОДЫ
2013: Фільм-удзельнік конкурснай праграмы Маскоўскага МКФ (Расія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Канстанцін Лапушанскі - 1

Канстанцін Лапушанскі

Нарадзіўся ў 1947 годзе ў Днепрапятроўску (Украіна). Скончыў Казанскую кансерваторыю па класе скрыпкі (1970), рэжысёрскае аддзяленне ВКСР (1978). Дэбютная поўнаметражная стужка “Лісты мёртвага чалавека” ўдастоілася галоўных узнагарод на МКФ у Канах (Францыя), Мангейме (Германія), Варне (Балгарыя), Мадрыдзе (Іспанія) і інш.

Абраная фільмаграфія

2013 Роля

2006 Гадкія лебедзі

2001 Канец стагоддзя

1994 Руская сімфонія

1989 Наведвальнік музея

1986 Лісты мёртвага чалавека