Урокі гармоніі

Казахстан, Германія, Францыя , 2013г., 114 хв

Рэжысёр

Эмір Байгазін

Трынаццацігадовы школьнік Аслан, які пакутуе на засмучэнне асобы, і пра якое ніхто не ведае, імкнецца да чысціні і дасканаласці. Ён апантаны жаданнем кантраляваць падзеі, што адбываюцца вакол. Абставіны вымагальніцтва і барацьба за сваё «я» сярод аднагодкаў – усё разам прыводзіць да пагаршэнная стану Аслана. і яго канфлікту з навакольным светам...

ЎЗНАГАРОДЫ
2013: Прыз Берлінскага МКФ (Германія) «Сярэбраны мядзведзь» за выбітнае мастацкае дасягненне
2013: гран-пры МКФ у Сіэтле (ЗША)
2013: спецыяльная згадка журы фестывалю «Трайбека» у Нью-Ёрку (ЗША)
2013: гран-пры МКФ у Базэлі (Швейцарыя)
2013: прыз за лепшую рэжысуру на МКФ у Сахаліне (Расія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Эмір Байгазін - 1

Эмір Байгазін

Нарадзіўся ў 1984 годзе ў Казахстане. Выпускнік казахскай нацыянальнай акадэміі мастацтваў. Стыпендыят Азіяцкай кінаакадэміі ў Пусане (2007) і Berlinale Talent Campus (2008). Дэбютная карціна «Ўрокі гармоніі» (2013 года) была ўдастоена «Срэбнага мядзведзя» за выбітнае мастацкае дасягненне на Берлінскім МКФ (Германія) і прыза чытачоў нямецкага выдання Morgenpost.

Абраная фільмаграфія

2013 Урокі гармоніі

ВІДЭА