Вечнае вяртанне

Украіна, 2012г., 114 хв

Рэжысёр

Кіра Муратава

...Прыйшоў мужчына да жанчыны. Яны аднакурснікі, не бачыліся сто гадоў, ён і жыве даўно ў іншым горадзе, а сюды прыехаў у камандзіроўку. І адразу да яе, з пытаннем: як падзяліць сябе паміж жонкай і палюбоўніцай? Ні адна парада не гучыць пераканаўча: ён любіць абедзвюх, але жыць з абедзвюма не ў стане. Узлаваўшыся, візіцёр пляскае дзвярыма. Але прыходзіць зноў, бо іншых знаёмых у гэтым горадзе ў яго няма. І вяртаецца. І вяртаецца.

ЎЗНАГАРОДЫ
2013: Нацыянальная кінематаграфічная прэмія “Ніка” за “Лепшы фільм краін СНД і Балтыі” (Расія )
2012: Фільм-удзельнік конкурснай праграмы МКФ у Рыме (Італія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Кіра Муратава - 1

Кіра Муратава

Нарадзілася ў 1934 годзе ў г. Сарокі, Бесарабія, Каралеўства Румынія (цяпер Малдова). Вывучала філалогію ў МДУ, у 1959 годзе скончыла рэжысёрскі факультэт УДІКа (ВГИК) (майстэрня С. Герасімава і Т. Макаравай). Фільмы Муратавай – удзельнікі МКФ у Канах, Рыме, Ратэрдаме, Лакарна, Бэрліне, Маскве, лаўрэаты 6 расійскіх нацыянальных кінапрэмій “Ніка”, узнагарод МКФ “Лістапад” у Мінску (Беларусь).

Абраная фільмаграфія

2013 Вечнае вяртанне

2009 Мелодыя для катрынкі

2004 Наладчык

2002 Чэхаўскія матывы

1997 Тры гісторыі

1994 Захапленні

1989 Астэнічны сіндром

1987 Перамена долі

1978 Спазнаючы белы свет

1971 Доўгія праводзіны

1967 Кароткія сустрэчы