Гісторыя беларускай страўні. Мясныя прысмакі

Беларусь, 2012г., 20 хв

Рэжысёр

Аляксей Раковіч

Нацыянальная кухня Беларусі складвалася стагоддзямі, і многія старадаўнія рэцэпты захаваліся да нашых дзён – беларускія стравы па-ранейшаму папулярныя. Што ж елі нашы продкі? У беларускіх лясах вадзілася шмат звяроў, мяса якіх лічылася ласункам на шляхецкіх сталах.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Аляксей Раковіч - 1

Аляксей Раковіч

У 1998 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, у 2007 годзе – Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці рэжысёр-пастаноўшчык. Рэжысёр-пастаноўшчык тэлевізійных цыклаў, прысвечаных гісторыі. Удзельнік міжнародных тэле- і кінафестываляў.

Абраная фільмаграфія

2012 Золата Грышына

2011 Таямніца смерці генерала Чарняхоўскага