Саша

Беларусь, 1930г., хв

Рэжысёр

Александра Хохлова

Музычнае суправаджэнне - гурт «Князь Мышкін»

З вёскі ў горад прыязджае сялянка Саша. Дзяўчына на апошнім месяцы цяжарнасці. Разгубіўшыся ў незнаёмых абставінах, Саша трапляе ў міліцыю, дзе знаходзіць падтрымку і разуменне з боку аднаго з міліцыянераў. Неўзабаве яна нараджае сына. Адначасова высвятляецца, што яе муж абвінавачаны ў забойстве настаўніка, а адзін са сведак якраз і адправіў жанчыну ў горад. Інтрыга расце, калі выяўляецца, што сведку трэба было пазбавіцца ад Сашы любымі сродкамі…

Фільм з’яўляецца прамой ілюстрацыяй як гуманізму, так і адсталасці ў адносінах да жанчыны. Ідэя фільма — паказаць станаўленне новага тыпу жанчыны, аднак увасабленне гэтай ідэі апынулася вельмі неадназначным.

«Саша» — гэта гісторыя пра поўнае перараджэнне жанчыны з непісьменнай сялянкі ў свядомага, абуджанага да жыцця чалавека. Адна з самых адказных тэм у савецкім кінематографе раскрыта шляхам аб’яднання крымінальнай драмы і агітпрапфільма.

«Падчас здымачнага працэсу больш за ўсё я імкнулася, каб людзі ў карціне былі як сапраўдныя, не акцёры. Таму, калі маю галоўную актрысу прымалі за прыбіральшчыцу і пыталі, навошта я яе з сабой ваджу, я лічыла сябе задаволенай…» (Леў Куляшоў, Аляксандра Хахлова, «50 гадоў у кіно»).

ПРА РЭЖЫСЁРА

Александра Хохлова