У вялікім горадзе

Беларусь, 1928г., хв

Рэжысёр

Марк Донской, Михаил Авербах

Музычнае суправаджэнне - гурт «Князь Мышкін»

Сацыяльна-псіхалагічная драма пра лёс двух неразлучных сяброў — вынаходніка Сашы Бутава і паэта Герасіма Агузкіна (Кастраміна), якія прыехалі ў Маскву з правінцыйнага мястэчка. Першы пачынае працаваць на будоўлі, другога зацягвае багемнае жыццё вялікага горада. Герасім вырашае наведаць сябра юнацтва Сашу, які нядаўна пазнаёміўся са студэнткай тэхнікума Наташай. Дзяўчына захапляецца маладым паэтам, і Герасім развівае перад ёй тэорыю вольнага кахання і спрабуе ажыццявіць яе на практыцы, але тут з’яўляецца Саша…

Гэта дэбютная стужка Марка Данскога (у суаўтарстве), дзе можна прасачыць некаторыя рысы яго будучага стылю.

Сцэнарыстам удалося стварыць два абліччы савецкага горада: Маскву карчомную, якая чапляецца за рэшткі знешняй пышнасці старога жыцця, і Маскву працоўную, якая ў вялікай прастаце і цвярозасці будуе новае жыццё…

«Мы трапятліва пакланяліся форме. Імкнуліся зняць і здымалі як мага мудрагелісцей. Мы ж лічылі сябе калі не геніямі, дык людзьмі выдатнымі…» (Марк Данскі, «Пра сябе і сваё прызванне»).

ПРА РЭЖЫСЁРА

Марк Донской, Михаил Авербах