Флатэль Еўропа

Данія, Сербія, 2015г., 71 хв

Рэжысёр

Уладзімір Томіч

У 1992 годзе Данію накрыла хваля ўцекачоў з Босніі і Герцагавіны. Калі лагеры для ўцекачоў перапоўніліся, Чырвоны крыж спусціў на каналы Капенгагена велізарны карабель. Для людзей, якія чакалі рашэнні па хадайніцтвам аб прыстанішчы, флатэль «Еўропа» стаў домам, і адным з яго жыхароў быў Уладзімір, дванаццацігадовы хлопчык, які выратаваўся разам з маці і старэйшым братам. У поўнай няпэўнасці яны правялі на борце флатэля «Еўропа» два гады. Праз 20 гадоў Уладзімір Томіч запрашае нас на борт карабля, дзе рэха вайны перагукаецца з успамінамі пра прыгоды юнацтва. Гісторыя сталення накладаецца на кадры з асабістых відэаархіваў уцекачоў, якія дзялілі з Уладзімірам прасторавачасавы вакуум флатэля.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 МКФ краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы «goEast» (Германія)
2015 МДФ у Мюнхене (Германія)
2015 Секцыя «Форум», Берлінскі МКФ, прыз газеты Tagesspiegel (Германія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Уладзімір Томіч - 1

Уладзімір Томіч

Нарадзіўся ў 1980 г. у Сараева, Боснія і Герцагавіна. У 2009 г. скончыў Дацкую Каралеўскую школу візуальных мастацтваў. Жыве і працуе ў Капенгагене. Здымае фільмы ў галіне сучаснага мастацтва і эксперыментальнай дакументалістыкі. Часта галоўнай тэмай яго прац становіцца напруга паміж людзьмі, выкліканая зменлівай структурай грамадства.