Каса-Бланка

Польшча, Мексіка, 2015г., 62 хв

Рэжысёр

Аляксандра Мацюшак

Каса-Бланка – гэта маленькая рыбацкая вёсачка на беразе Гаванскага заліва. Нэльса і яе сын Уладзімір, у якога сіндром Даўна, жывуць у маленечкім пакойчыку ў перанаселеным шматкватэрным доме. Уладзімір – адзіны апякун старой Нэльсы, а Нэльса – адзіная, хто можа даглядаць Уладзіміра, які часцяком трапляе ва ўсялякія непрыемнасці. Іх адносіны поўныя канфліктаў: яна спрабуе кантраляваць сына, а ён хоча дапамагаць рыбакам, весяліцца і піць з імі ром, але ніяк не праводзіць увесь час з маці. Кожны дзень Нэльса блукае па вуліцах горада ў пошуках адзінага сына, які не хоча рана вяртацца дамоў. Аднойчы яна злягла.

ЎЗНАГАРОДЫ
МКФ у Кракаве (Польшча), «Срэбны рог» за лепшы фільм у міжнародным конкурсе, «Залаты конік» за лепшы фільм у нацыянальным конкурсе
2015 МКФ «Visions du Reel», (Швейцарыя)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Аляксандра Мацюшак - 1

Аляксандра Мацюшак

Нарадзілася ў Кракаве, скончыла Ягелонскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «культуралогія» і Міжнародную школу кіно і тэлебачання Сан-Антоніа-дэ-лос-Баньёс (Куба) па спецыяльнасці «рэжысёр дакументальнага кіно». Перш чым прайсці навучанне, працавала ў грамадскіх арганізацыях і культурных інстытуцыях у Польшчы, Іспаніі і Мексіцы. Яе дыпломная праца «Папярэднія сцэны» атрымала мноства ўзнагарод міжнародных фестываляў. «Касабланка» – яе першы поўнаметражны дакументальны фільм.