Кітайскі мэр

Кітай, 2015г., 86 хв

Рэжысёр

Чжоу Хао

Датун, калісьці паспяховая сталіца Кітайскай імперыі, амаль цалкам разбураны. У горадзе адзначаецца самы высокі ўзровень забруджвання ў краіне, інфраструктура амаль знішчана, дый эканамічныя перспектывы выглядаюць даволі сумнеўна. Мэр горада Гэн Яньбо мае намер зламаць сітуацыю. Ён заяўляе пра смелыя планы вярнуць Датуну былую славу і зноў зрабіць яго культурнай сталіцай краіны, як было 1600 гадоў назад. Аднак кошт гэтай мары вельмі высокі. Трэба будзе зраўняць з зямлёй тысячы хат і перасяліць паўмільёны жыхароў. Поспех цалкам залежыць ад умення мэра супакоіць незадаволеных працоўных і патурбаваную эліту. Праз прызму лёсу аднаго чалавека «Кітайскі мэр» паказвае краіну, што адважна кідае выклік нестабільнай будучыні.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 МФ дакументальнага кіно «Міленіум» (Бельгія), прыз «Лепшае пасланне»
2015 МКФ у Ньюпарт-Біч (ЗША), лепшы дакументальны фільм
2015 МКФ «RiverRun» (ЗША), лепшы дакументальны фільм
2015 Праграма «Сусветнае кіно», МКФ «Сандэнс» (ЗША), спецыяльны прыз журы ў катэгорыі «Дакументальны фільм»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Чжоу Хао - 1

Чжоу Хао

Нарадзіўся ў 1968 г. Пачынаў як фатограф для кітайскіх навінавых кампаній Xinhua News Agency і The Southern Weekly. Дакументальны дэбют «Горад Хоў Цзэ» (2001) атрымаў узнагароды «Black Pottery Award» на фестывалі ў правінцыі Юньнань. Стужка «Старэйшы курс» атрымала Гуманітарную ўзнагароду лепшаму дакументальнаму фільму на МКФ у Ганконгу ў 2006 г. Такія фільмы рэжысёра як «Выкарыстанне» і «Пераходны перыяд» атрымлівалі розныя нацыянальныя і міжнародныя прэміі.