Майстар і Таццяна

Літва, 2014г., 84 хв

Рэжысёр

Гедрэ Жыкітэ

Для адных ён быў вар’ятам, для іншых – геніем. Таму што трымаў у кватэры льва. Таму што першым выехаў за межы Літвы, каб зняць на плёнку непадробленае жыццё савецкіх рэспублік. Ён шмат працаваў і шмат піў. Разам з прыгажуняй жонкай Таццянай яны жылі ў Вільнюсе і былі самай каларытнай парай эпохі 70-х. Гэтакі ж яркі быў іх дом, заўсёды поўны людзей, віна, начных гутарак і гасцей з самых аддаленых куткоў Савецкага Звязу. Ён быў захоплены фотамастацтвам і пошукам праўды. «Майстар і Таццяна» – гэта фільм пра мяцежнага генія фатаграфіі Вітаса Луцкуса, палкае каханне і жыццё якога загублена савецкай сістэмай.

ЎЗНАГАРОДЫ
2014 МКФ «Scanorama» (Літва)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Гедрэ Жыкітэ - 1

Гедрэ Жыкітэ

Нарадзілася ў 1980 г. у Літве. Атрымала ступень магістра па спецыяльнасці «Выяўленчыя мастацтвы» ў Вільнюскай мастацкай акадэміі. Яе першы дакументальны фільм «Baras» атрымаў літоўскую нацыянальную кінапрэмію «Срэбны журавель» за лепшы тэлевізійны фільм. Першы поўнаметражны фільм «How We Played the Revolution» намінаваўся на «Срэбны журавель» у катэгорыі «Лепшы дакументальны фільм» і заняў першае месца ў конкурснай праграме балтыйскіх краін на МФ дакументальных фільмаў у Вільнюсе.