Моладзь Германіі

Францыя, Швейцарыя, Германія, 2015г., 92 хв

Рэжысёр

Жан-Габрыэль Пер’ё

У канцы 1960-х пасляваеннае пакаленне немцаў узбунтавалася супраць сваіх бацькоў. Яно было расчаравана капіталізмам з яго антыкамуністычнай скіраванасцю ды цвёрдай палітыкай улад, што нагадвала ім пра фашысцкае мінулае. Аўтарытэтнымі прадстаўнікамі гэтага пакалення былі журналіст Ульрыка Майнхаф, адвакат Хорст Малер, рэжысёр Хольгер Майнс, а таксама студэнты Гудрун Энслін ды Андрэ ас Баадэр. Іх пратэст супраць рэжыму прывёў да ўзнік- нення Фракцыі Чырвонай Арміі (RAF). Фільм, створаны выключна на архіўных матэрыялах, раскрывае паступовую трансфармацыю іх палітычных паглядаў, якая прывяла да ўзброенага супрацьстаяння.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Праграма «Вольная думка», Маскоўскі МКФ (Расія)
2015 Секцыя «Панарама», Берлінскі МКФ (Германія), фільм адкрыцця
ПРА РЭЖЫСЁРА
Жан-Габрыэль Пер’ё - 1

Жан-Габрыэль Пер’ё

Нарадзіўся ў Францыі ў 1974 г. Зняў мноства кароткаметражных фільмаў. Развівае ўласны стыль працы з архіўнымі матэрыяламі. Яго дакументальныя, анімацыйныя ды эксперыментальныя працы прысвечаны тэме гісторыі ды гвалту. Яго карціны «Нашы дні абавязкова павінны быць прасветленымі», «Д’ябал», «Дні заваявалі ноч» і «Аптымізм») дэманстраваліся на фэстывалях па ўсім свеце і атрымалі мноства прызоў.