Клічце мяне Марыянай

Польшча, 2015г., 75 хв

Рэжысёр

Караліна Бяляўска

Марыяна зрабіла вельмі няпросты выбар: з аднаго боку – жыццё ў ладзе з сабой, з другога – сямейныя сувязі. Рыхтуючыся да аперацыі па змене полу, яна павінна была пакінуць родзічаў і, у адпаведнасці з польскімі законамі, падаць у суд на бацькоў. У самым пачатку новага жыцця лёс жорстка абыходзіцца з ёй. На рэпетыцыях п’есы, заснаванай на яе гісторыі, Марыяна зноў апынаецца перад мінулым і цяжкім досведам свайго папярэдняга шлюбу.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Кракаўскі кінафестываль (Польшча) «Залаты рог», прыз глядацкіх сімпатый, прыз ім. Мачэя Шумоўскага, прэмія лепшаму прадзюсару дакументальнага фільма
ПРА РЭЖЫСЁРА
Караліна Бяляўска - 1

Караліна Бяляўска

Скончыла факультэт радыё і тэлебачання імя Кшыштафа Кеслёўскага ў Сілезскім універсітэце ў Катавіцах па спецыяльнасці рэжысёр. Прайшла праграму «Development lab» у школе кінарэжысуры Анджэя Вайды. Зняла некалькі кароткаметражных і дакументальных фільмаў, якія ўдзельнічалі і былі ўзнагароджаны на буйных міжнародных і польскіх кінафестывалях.