Тота і яго сёстры

Румынія, 2014г., 93 хв

Рэжысёр

Аляксандр Нанеу

Фільм расказвае дзіўную гісторыю адной сям’і. Дзесяцігадовы Тота жыве з сёстрамі Анай (17 гадоў) і Андрэа (15 гадоў). Пакуль іх маці адбывае тэрмін у турме, Тота з захапленнем вучыцца танчыць, чытаць і пісаць, а яго сёстры спрабуюць захаваць сям’ю ў свеце, дзе даўно забыліся пра бесклапотнае дзяцінства. Што адбываецца, калі мы ўсведамляем, што можам атрымаць ад жыцця больш, чым нам могуць даць бацькі?

ЎЗНАГАРОДЫ
2014 МКФ у Цюрыху (Швейцарыя), лепшы замежны дакументальны фільм
2014 МКФ у Варшаве (Польшча), лепшы дакументальны фільм
ПРА РЭЖЫСЁРА
Аляксандр Нанеу - 1

Аляксандр Нанеу

Нямецкі рэжысёр румынскага паходжання. Вывучаў рэжысуру ў Акадэміі кіно і тэлебачання ў Берліне (DFFB). Дакументальная стужка «Свет вачамі Іёна Б» (2010) атрымала Міжнародную прэмію «Эмі» за лепшы фільм для праграм пра мастацтва і дэманстравалася на больш за 50 фестывалях па ўсім свеце.