Падзея

Нідэрланды, Бельгія, 2015г., 74 хв

Рэжысёр

Сяргей Лазніца

Няўдалая спроба путча ў жніўні 1991 года стала прэлюдыяй краху савецкага рэжыму. СССР неўзабаве распаўся, і трыкалор узняўся над Крамлём. Калі дзяржаўныя тэле- і радыёстанцыі трансліравалі «Лебядзінае возера», а натоўпы пратэстоўцаў збіраліся каля Белага Дома ў Маскве, каб бараніць штаб-кватэру дэмакратычнай апазіцыі, у Ленінградзе тысячы разгубленых, спалоханых, усхваляваных людзей у роспачы таксама выйшлі на вуліцы, каб стаць часткай падзеі, якая, здавалася, павінна была змяніць іх лёс. Праз чвэрць стагоддзя С. Лазніца звяртаецца да падзеі, якая ўвайшла ў сучасную еўрапейскую гісторыю як момант «нараджэння расійскай дэмакратыі». Што ж насамрэч адбылося ў жніўні 91-ага? Што за сіла кіравала натоўпамі на Палацавым пляцы ў Ленінградзе? Хто гэтыя людзі, якія глядзяць у камеру: пераможцы ці ахвяры?

Фотаздымкі: ATOMS & VOID 

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Пазаконкурсная праграма, Венецыянскі МКФ (Італія)
2015 Гран-пры МКФ у Рызе
ПРА РЭЖЫСЁРА
Сяргей Лазніца - 1

Сяргей Лазніца

Украінскі рэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар. Нарадзіўся 5 верасня 1964 года ў г. Баранавічы (БССР). Вырас у Кіеве. У 1987 годзе скончыў Кіеўскі палітэхнічны інстытут па спецыяльнасці «прыкладная матэматыка». У 1997 годзе скончыў Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (УДІК) у Маскве. Зняў 17 дакументальных фільмаў, якія атрымалі міжнароднае прызнанне. У 2013 годзе заснаваў кампанію па вытворчасці і пракаце фільмаў «ATOMS & VOID».

Абраная фільмаграфія

2015 Падзея

2012 У тумане

2010 Шчасце маё