Дзіўныя часціцы

Расія, 2014г., 51 хв

Рэжысёр

Дзяніс Кляблееў

Малады фізік-тэарэтык Канстанцін займаецца даследаваннем квантавых эфектаў і выкладае ў інстытуце. Улетку ён разам са студэнтамі едзе на мора, на інстытуцкую базу адпачынку. Кожны дзень Канстанцін вядзе заняткі па фізіцы для групы студэнтаў-даўжнікоў, а кожны вечар ужо ў якасці важатага сочыць за парадкам – яго прысутнасць замінае студэнтам весяліцца. Успрымаючы рэальнасць праз прызму фізікі, герой супрацьпастаўляе класічны свет квантаваму, то бок свет абывацеляў – свету ідэальнаму, тонкаму, складанаму. Ён спрабуе штосьці данесці да людзей з «класічнага свету», наладзіць з імі кантакт, але яны яго не разумеюць і не могуць зразумець.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Пермскі фэстываль дакументальнага кіно «Флаэрціана», прыз «Малы залаты Нанук»
2015 МКФ «Cinema du Reel» (Францыя), прыз маладзёжнага журы, прыз Ёрыса Івэнса
2015 Канадскі МКФ «HotDocs»
2014 Праграма «Асяроддзе», МКФ «АртДокФэст» (Расія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Дзяніс Кляблееў - 1

Дзяніс Кляблееў

Нарадзіўся ў 1981 годзе. Рэжыссёр дакументальнага кіно, аператар. У 2012 годзе скончыў майстэрню дакументальнага кіно Марыны Разбежкінай. Прэм’ерны паказ дыпломнага фільма «31-ы рэйс» адбыўся на фестывалі «АртДокФэст» у Маскве (прыз за лепшы поўны метр). Міжнародная прэм'ера другога фільма «Дзіўныя часцінкі» прайшла ў Парыжы на МКФ «Cinéma du Réel» у 2015 годзе (прыз імя Ёрыса Івэнса, прыз маладога журы за лепшы фільм). У 2015 годзе стаў членам журы праграмы «Леапарды заўтрашняга дня» на 68-м МКФ у Лакарна.