Вялікі бацька, маленькі бацька і іншыя гісторыі

В’етнам, Францыя, Германія, Нідэрланды, 2015г., 100 хв

Рэжысёр

Данг Дзі Фан

Сайгон, пачатак XXI стагоддзя. Ву, студэнт-фатограф, толькі што прыехаў у горад. Ён адразу ж пасябраваў з выхвальным суседам па пакоі Тангам, дробным гандляром наркотыкамі, і стаў суправаджаць яго ў начных эскападах, адкрыўшы для сябе новы свет. Пазнаёміўся ён і з танцоркай Ван, якая калі-нікалі падтрымлiвае адносіны з Ву. Паступова сяброўства герояў набывае ўсё больш і больш неадназнач ны характар. Аднойчы пасля начной бойкі яны вымушаны збегчы ў родную вёску Ву. Бацька рады іх з’яўленню і хоча пазнаемiць Ву з нявестай, якую знайшоў для яго.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Удзел у конкурснай праграме МКФ у Берліне (Германія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Данг Дзі Фан - 1

Данг Дзі Фан

Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Нге Ан (В’етнам). Скончыў Ханойскі ўніверсітэт кіно і тэатра, працаваў як незалежны кінематаграфіст. Кароткаметражны фільм «Калі мне 20» (2006) быў адабраны для паказу на Венецыянскім фестывалi. У 2010 годзе зняў свой першы поўнаме- тражны фільм «Не бойся, Бі!», якi стаў ўдзельнікам Тыдня крытыкаў у Канах. Вядзе настаўнiцкую дзейнасць, з’яўляецца адным з прадстаўнікоў новай хвалі в’етнамскіх рэжысёраў.

Абраная фільмаграфія

2015 Вялікі бацька, маленькі бацька і іншыя гісторыі

2010 Не бойся, Бі!

ВІДЭА