Дэман

Польшча, Ізраіль, 2015г., 94 хв

Рэжысёр

Марцін Врона

Малады чалавек прыязджае ў родны горад будучай жонкі. У якасці вясельнага гасцінца ён атрымлiвае ад дзеда нявесты пляцоўку зямлі, дзе пара зможа пабудаваць хату і стварыць шчаслівую сям'ю. Пры падрыхтоўцы зямлі да будавання хаты малады чалавек знаходзіць чалавечыя косці. Пачынаюць адбывацца дзіўныя рэчы, якія назаўсёды змяняюць жыццё шчаслівай пары.

ЎЗНАГАРОДЫ
Фільм-удзельнік конкурсных праграм на МКФ у Варшаве (Польшча) і Нацыянальным фестывалi польскага кіно ў Гдыні (Польшча)
2015 Афіцыйны ўдзел у праграме МКФ у Таронта (Канада)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Марцін Врона - 1

Марцін Врона

Нарадзіўся ў Тарнове ў 1973 годзе. Вывучаў кіназнаўства ў Ягелонскім універсітэце і кінарэжысуру на факультэце радыё і тэлебачання Сілезскага ўніверсітэта. Апроч таго, скончыў Кінашколу ім. Анджэя Вайды і Інстытут кіно ім. Морыца Бінгера ў Амстэрдаме. Дыпломная праца «Чалавек-магніт» (2001) была адзначана некалькімі ўзнагародамі. Сярод іншых прац Вроны такія карціны, як «Маё цела, мая кроў» (2009 – МКФ у Рыме) і «Хрышчэнне» (2010 – МКФ у Таронта і Сан-Себасцьяне). «Дэман» – трэцяя і апошняя рэжысёрская праца. Марцін Врона памёр 19 верасня 2015 года ў Гдыні.

Абраная фільмаграфія

2015 «Дэман»

2010 «Хрышчэнне»

2009 «Маё цела, мая кроў»

ВІДЭА