Эва Нова
Славакія, Чэхія, Славенія, 2015г., 106 хв
Рэжысёр
Марка Шкоп
Эва Нова – адна з папулярных актрыс кінематографа часоў камунізму. Шмат год назад яна кінула сына дзеля сваёй кар’еры. Зараз яна выходзіць з рэабілітацыйнага цэнтра, каб выправіць тое, на што ёй не хапала смеласці шмат год. Напэўна, кожны заслугоўвае атрымаць другі шанец. Пытанне толькі ў тым, ці не вельмі позна гэты шанец даецца.
ЎЗНАГАРОДЫ
ПРА РЭЖЫСЁРА

Марка Шкоп
Выпускнік Акадэміі выканальніцкіх мастацтваў ў Браціславе (Славакія). Рэжысёр поўнаметражных дакументальных фільмаў «Іншыя мiры» (2006) і «Асадне» (2009), абодва атрымалі ўзнагароды на кінафестывалi ў Карлавых Варах. Спрадзюсiраваў дакументальную стужку «Любоў сляпых» (2009, рэж. Юрай Лягоцкi), якая перамагла на конкурсе «Двухтыднёвік рэжысёраў» у Канах. «Эва Нова» – дэбют рэжысёра ў ігравым кіно.