І горы зрушваюцца

Кітай, Францыя, Японія, 2015г., 126 хв

Рэжысёр

Цзя Чжанкэ

Горад Фэньян, Кітай, 1999 год. Два сябры дзяцінства – гаспадар бензакалонкі Чжан і працоўны на вугальнай шахце Лянцзы – заляцаюцца да красунi Таа. Дзяўчына выходзіць замуж за больш заможнага Чжана. Неўзабаве ў іх нараджаецца сын, якога клiчуць Даляр. 2014 год. Таа разводзіцца з мужам, а яе сын з'язджае з багатым бацькам у Аўстралію. Аўстралія, 2025 год. Дзевятнаццацігадовы Даляр ужо не размаўляе па-кітайску і насілу мае зносіны бацькам. Усё, што ён помніць пра сваю маці, – гэта толькі яе імя… Дзеянне гэтай эпічнай меладрамы ахоплівае прастору ад Кітая да Аўстраліі, адлюстроўваючы жыццё, каханне, надзеі і расчараванні двух пакаленняў сям'і ў грамадстве, што змяняецца з ашаламляльнай хуткасцю.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Фільм-удзельнік конкурснай праграмы на Канскім МКФ (Францыя)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Цзя Чжанкэ - 1

Цзя Чжанкэ

Рэжысёр, прадзюсар і сцэнарыст. Нарадзіўся ў 1970 годзе ў Кітаі. Вучыўся ў кінаакадэміі Пекіна. У 1998 годзе яго дэбютны фільм «Кішэннік» заваяваў у Берліне прыз Вольфганга і NETPAC. Замацаваў свой поспех наступнымi фільмамі: «Платформа» (2000) і «Свет» (2004), якія былі адабраны ў конкурсную праграму Венецыянскага МКФ, «Невядомы» (2002) — адабраны ў праграму Канскага МКФ. У 2006 яго стужка «Нацюрморт» заваявала «Залатога льва» ў Венецыі. У 2010 годзе быў узнагароджаны «Леапардам прызнання» на МКФ у Лакарна, стаў самым маладым рэжысёрам, які заваяваў гэтую ўзнагароду. У 2013 атрымаў у Кане прыз за лепшы сцэнарый (стужка «Дакрананне граху»).

Абраная фільмаграфія

2015 І горы зрушваюцца

2013 Дакрананне граху

2008 Сіці 24

2006 Нацюрморт