Нябеснае качэўе

Кыргызстан , 2015г., 78 хв

Рэжысёр

Мiрлан Абдыкалыкаў

Паэтычны эцюд пра традыцыі, якія павольна знікаюць. У высокіх гарах Кыргызстана жыве сям’я качэўнікаў: пажылы пастух Табылды, яго жонка Карачач, нявестка Шайыр і іх сямігадовая ўнучка Умсунай. Сын Шайыр вучыцца ў горадзе і прыязджае толькі на час летніх вакацый. Яе муж памёр шмат год таму: патануў у горнай рацэ, спрабуючы выратаваць жарабя. Шайыр вырашыла застацца з сям’ёй з-за моцнай прыхільнасці да прыгожай зямлі і родзі чаў. Сям’я разводзіць коней, і жыццё ідзе сваім парадкам на фоне маляўнічых края відаў горнай цясніны. Але тут у жыцці Шайыр з’яўляецца метэаролаг Ярмек, чыя станцыя знаходзіцца недалёка ад хаты сям’і...

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Прыз Федэрацыі крытыкаў Еўропы і Міжземнамор'я FEDEORA за лепшы фільм конкурсу «Ўсход-Захад» на МКФ у Карлавых Варах (Чэхія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Мiрлан Абдыкалыкаў - 1

Мiрлан Абдыкалыкаў

Нарадзіўся ў 1982 годзе. Вучыўся на факультэце журналістыкі ў Кыргызскім Дзяржаўным Універсітэце (1999-2004). З дзяцінства здымаўся ў галоўных ролях у фільмах свайго бацькі Актана Абдыкалыкава, цяпер вядомага як Актан Арым Кубат. Аўтабіяграфічны кінатрыптых Кубата складаюць кінастужкі «Арэлі» (1993, прыз «Леапарды заўтрашняга дня» МКФ у Лакарна, 1993), «Прыёмны сын» (1998, прыз «Срэбны леапард» МКФ у Лакарна), і «Малпа» (2001, праграма «Асобы погляд» МКФ у Кане). З 2004 года працаваў асістэнтам рэжысёра на студыі «Бiгiм», а таксама быў асістэнтам рэжысёра на карціне «Выкрадальнік святла» (2010, рэж. Актана Арым Кубата, сусветная прэм'ера МКФ у Кане, спецпрыз журы Мінскага МКФ «Лістапад» ). Рэжысёр кароткаметражных фільмаў «Аловак ад мурашак» (2010), «Лодачнік» (2011). Стужка «Нябеснае качэўе» (2015) – дэбют у поўнаметражным ігравым кіно.

Абраная фільмаграфія

2015 Нябеснае качэўе

ВІДЭА