Спакой нам толькі сніцца
Рэжысёр
Шарунас Бартас
Мужчына, яго маладая сяброўка і шаснаццацігадовая дачка аднойчы ўлетку прыязджаюць у вёску на выходныя. Адносіны паміж парай складаныя. Дачка цяжка перажывае крызіс дарослых, адчувае сябе самотнай. Яна жыве ў сваім свеце таямніц і фантазій. На сядзібе ў яе ёсць сябар, вясковы хлопчык. Аднойчы ён крадзе ў паляўнічага стрэльбу з аптычным прыцэлам...

Шарунас Бартас
Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Шаўляі (Літва). У 1991 годзе скончыў УДІК (майстэрню Іраклія Квiрыкадзэ). У 1989 стварыў у Вільнюсе першую Літоўскую незалежную кінастудыю «Кiнема». Карціны «Тры днi», «Калідор», «Нас мала» знятыя ў тонкай з эстэтычнага пункту гледжання манеры, і восьмы па рахунку фільм «Спакой нам толькі сніцца» не стаў выключэннем.
Абраная фільмаграфія
2015 Спакой нам толькі сніцца
2009 Еўразіец
2000 Свабода
1996 Нас мала
1991 Тры дні