Праект веку

Куба, Аргенціна, Германія, Швейцарыя, 2015г., 100 хв

Рэжысёр

Карлас М. Кінтэла

Калісьці «атамны» горад сімвалізаваў амбіцыйныя планы Савецкага Саюза па пабудове атамнай электрастанцыі на Кубе. Пасля распаду СССР «праект веку» цалкам замарожаны. Пра яго былыя надзеі напамінаюць толькі купалы недабудаваных рэактараў. З жыццём «прывіднага» горада злучаны неўладкаваныя лёсы трох герояў – бацькі, сына і ўнука. У адрозненне ад іх хатняга гадаванца – акварыўмнай рыбкі Бэнджаміна – мужчыны яшчэ не навучыліся «дыхаць пад вадой» і спраўляцца з адзінотай. У адсутнасць жанчын ім няпроста ўжывацца разам пад адным дахам у горадзе, якому некалі прадказвалі вялікую будучыню.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Гран-пры «Залаты Тыгр» на МКФ ў Ратэрдаме (Нідэрланды)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Карлас М. Кінтэла - 1

Карлас М. Кінтэла

Нарадзіўся ў Гаване ў 1984 годзе. Вывучаў кінамастацтва і камунікацыі (Вышэйшая школа мастацтваў ISA, FAMCA) і сцэнарнае майстэрства (Міжнародная школа кіно і тэлебачання Сан-Антоніа-дэ-лос-Баньёс). У студэнцкія гады напісаў некалькі сцэнарыяў і зняў на іх падставе кароткаметражныя фільмы, якія былі ўзнагароджаны на шматлікіх кінафестывалях. Прэм'ера яго дэбютнай стужкі «Басейн» адбылася на 63-ім Берлінале ў секцыі «Панарама». Яна была ўдзельніцай больш чым дваццаці міжнародных кінафестываляў, атрымала шматлікія ўзнагароды і прызнанне крытыкаў. «Праект веку» – другі яго поўнаметражны фільм.  

Абраная фільмаграфія

2015 Праект веку

2011 Басейн

ВІДЭА