Скарб

Румынія, Францыя, 2015г., 89 хв

Рэжысёр

Карнэлiу Парумбою

Касці, малады і шчаслівы бацька сямейства, вядзе мірнае спакойнае жыццё. Па вечарах ён любiць чытаць свайму шасцігадоваму сыну, і больш за ўсё ім падабаюцца прыгоды Робін Гуда. Касці бачыць сябе героем – абаронцам слабых і абяздоленых. Аднойчы сусед па сакрэце расказвае яму, што ў садзе яго бабулі і дзядулі закапаны скарб. І калі Касці пагадзіцца ўзяць напракат металашукальнік і пайсці на пошукі скарбу, то сусед падзеліцца знойдзеным. На месца недаверу і сумневам прыходзіць азарт, і Касці ўрэшце згаджаецца. У іх ёсць толькі выходныя на пошукі скарбу.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Прыз журы конкурсу «Асаблівы погляд» за «Асаблівы талент» на Канскім МКФ (Францыя)
2015 Прэмія за лепшы румынскі фільм на МКФ у Трансільваніі (Румынія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Карнэлiу Парумбою - 1

Карнэлiу Парумбою

Нарадзіўся ў 1975 годзе. Рэжысёр, сцэнарыст. У 2000 г. зняў сваю першую кароткаметражку «Графіці», а ў 2006 г. – першы поўны метр «12:08 на ўсход ад Бухарэсту», які ўдзельнічаў у Канскім «Двухтыднёвіку рэжысёраў» і быў ганараваны «Залатой камерай». Наступная карціна «Паліцэйскі, прыметнік» (2009) была запрошана ў Канскі «Асаблівы погляд», дзе атрымала прыз журы і прыз «ФІПРЭСІ». Абедзве гэтыя стужкі таксама заваявалі найвышэйшую кінаўзнагароду Румыніі – прэмію «Гапо» ў катэгорыях «Лепшы фільм», «Лепшая рэжысура» і «Лепшы сцэнарый». Іншыя рэжысёрскія працы: «Калі ў Бухарэсце надыходзіць вечар, або Метабалізм» (2013), «Другая гульня» (2014).

ВІДЭА