Краіна Оз

Расiя, 2015г., 100 хв

Рэжысёр

Васілій Сігараў

Рускі Новы год – некіруемая стыхія, якая штогадовым ураганам праносіцца над адной шостай часткай сушы. Аднойчы гэты ўраган заносіць інфантыльную Лену са свайго зразумелага мірка з аліўе і селядцом пад футрам у краіну дзіўных чараўнікоў. Гэтыя чараўнікі ўмеюць чыніць неверагодныя дзівы: выконваць трайны кажух з трэцяга паверха, кіраваць машынай без дапамогі рук, адпраўляцца да цэнтра зямлі на звычайным феерверку. Імі спасцігнута энергія цы і тантра. І гэтую поўную небяспек неверагодную краіну Лене ў кампаніі з сабачкам Цюцей давядзецца перасекчы ў пошуках запаветнага кіёска, дзе ідзе бітва паміж дабром і нейтралітэтам.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Прыз за лепшы сцэнарый імя Р.Горына і прыз гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў «Слон» на адкрытым фестывалi расійскага кіно «Кінатаўр» (Сочы, Расія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Васілій Сігараў - 1

Васілій Сігараў

Рэжысёр, драматург, сцэнарыст. Лаўрэат прэмій «Дэбют», «Антыбукер», «Эўрыка», «Новы стыль», «Evening Standard Awards». Нарадзіўся ў 1977 годзе ў горадзе Верхняя Салда Свярдлоўскай вобласці. Аўтар 18 п'ес, сярод якіх «Пластылін», «Чорнае малако», «Фантомныя болі», «Дэтэктар хлусні». Першы неангельскамоўны аўтар, ганараваны прэстыжнай прэміі «Evening Standard Theatre Awards». Яго дэбютная стужка «Ваўчок» (2009) заваявала галоўны прыз, прыз за лепшы сцэнарый і прыз за лепшую жаночую ролю АРКФ «Кінатаўр», галоўны прыз «Залатое вока» кінаестывалю ў Цюрыху, атрымала спецыяльнае згадванне ў Карлавых Варах, тры прыза кіеўскага МКФ «Молодiсть». Другая карціна «Жыць» (2011) прымала ўдзел у конкурсе Ратэрдама, стала лепшай у Вісбадэне, была адзначана ў Салоніках, атрымала два прыза «Кінатаўра-2012» – за рэжысуру і аператарскую працу, два прыза Мінскага МКФ «Лістапад» – за рэжысуру і лепшую жаночую ролю (Яна Траянава) – і мноства іншых прызоў.

ВІДЭА