Урок

Балгарыя, Грэцыя, 2014г., 105 хв

Рэжысёр

Крысціна Грозева

Маладая настаўніца Надзея жыве ў невялікім балгарскім горадзе. Яна шукае злодзея ў сваім класе, каб падаць вучням урок пра тое, што добра, а што дрэнна. Але ці зможа Надзея вызначыць уласны верны шлях, калі ў яе з’яўляецца доўг перад ліхвярамі?

ПРА РЭЖЫСЁРА
Крысціна Грозева - 1

Крысціна Грозева

Крысціна Грозева скончыла Універсітэт Сафіі па спецыяльнасці «журналіст» у 2000 годзе і Нацыянальную акадэмію тэатральных і кінамастацтваў па спецыяльнасці «рэжысёр кіно і тэлебачання» ў 2005 годзе. Петар Вылчанаў скончыў Нацыянальную акадэмію тэатральных і кінамастацтваў па спецыяльнасці «рэжысёр кіно і тэлебачання» ў 2008 годзе. За сумесную працу над кароткаметражнымі фільмамі атрымалі мноства ўзнагарод на розных міжнародных фестывалях. Разам знялі дакументальную стужку «Прытча пра жыццё» (2009) і тэлевізійны фільм «Вымушаная пасадка» (2010 – прыз у намінацыі «Лепшы тэлевізійны фільм» на МКФ «Залатая Ружа» ў Варне (Балгарыя) і 2011 – Гран-пры за лепшы ТБ-фільм на кінафестывалi ў Бердзянску (Украіна)).

ВІДЭА