Зеніт

Харватыя, Славенія, Сербія, 2015г., 123 хв

Рэжысёр

Далібор Матаніч

Тры розныя дзесяцігоддзі, дзве суседнія балканскія вёскі пад прыгнётам мінулага і тры гісторыі кахання – вось грунт для гэтага класічнага сюжэта на тэму забароненага кахання.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Прыз журы конкурсу «Асобны пагляд» на Канскім МКФ
Гран-пры «Залатая Арэна» за лепшы фільм, прызы за лепшую рэжысуру, лепшае выкананне галоўнай жаночай ролі, лепшае выкананне другарадных мужчынскай і жаночай роляў, прыз за лепшую працу мастака па касцюмах на МКФ у Пуле (Харватыя)
Прыз міжнароднай канфедэрацыі артхаўсных кінатэатраў на МКФ у Сараева (Боснія і Герцагавіна)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Далібор Матаніч - 1

Далібор Матаніч

Нарадзіўся ў Заграбе ў 1975. Атрымаў дыплом па спецыяльнасці «рэжысура кіно і тэлебачання» ў Акадэміі драматычнага мастацтва ў Заграбе. У 2000 годзе напісаў сцэнарый і зняў дэбютны фільм «Скарбнік хоча ісці ў мора». Другая карціна «Слаўныя мёртвыя дзяўчынкі» заваявала Гран-пры, Прыз глядацкіх сімпатый і Прыз крытыкаў на нацыянальным кінафестывалі ў 2002 годзе. Сярод іншых прац рэжысёра такія фільмы, як «100 хвiлiн славы», «Кіно Ліка», «Маці асфальту», «Тачачка» і «Майстры ручной працы». Адной з самых паспяховых прац з'яўляецца кароткаметражны фільм «Вечарына», прэм'ера якога адбылася на Канскім кінафестывалі ў 2009. Пасля стужка атрымала 18 розных узнагарод на нацыянальных і міжнародных фестывалях.

Абраная фільмаграфія

2015 Зеніт

2013 Майстры ручной працы

2011 Татачка

2009 Кіно Ліка

2004 "100 хвілін славы"

ВІДЭА