Анахіта (выбраннIк)

Японія, 2015г., 87 хв

Рэжысёр

Іціра Ямамота

Навукова-фантастычны фільм, зняты ў 1944 годзе, з’яўляецца фантазіяй на тэму таго, якой стала б Японія праз 69 год – у 2013 годзе, калі Другая сусветная вайна ўсё яшчэ працягваецца. У маленькім мястэчку, дзе жыццё жанчын прасцей за жыццё мужчын, чацвёра салдатаў выхоўваюць сірату – сына іх старэйшага афіцэра.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Міжнародная прэм’ера на Мінскiм міжнародным кінафестывалi «Лістапад»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Іціра Ямамота - 1

Іціра Ямамота

Апошнія 20 год Iцiра Ямамота працаваў на легендарнай кінастудыі «Сёціку» над такімі выдатнымі фільмамі як «Табу» (рэж. Нагіса Асіма); «Вяселле» (рэж. Сэйдзюн Судзукі); «Кафэ «Люм’ер», «Забойца» (рэж. Хоў Сяасянь); «Каханне і гонар», «Змрочны самурай», «Утоены клінок», «Малодшы брат», «Кіёцкая гісторыя» (рэж. Ёдзi Ямада). Але ў 2012 годзе Ямамота знайшоў сцэнарый невядомага аўтара і сур’езна задумаўся пра стварэнне ўласнай карціны. Заручыўшыся падтрымкай сяброў, ён зняў стужку «Анахiта (Выбраннік)» на натурнай здымачнай пляцоўцы кінастудыі «Сёціку» падчас летняга адпачынку ў 2013 годзе.

Абраная фільмаграфія

2015 Анахіта (Выбраннік)