Бараны

Ісландыя, Данія, 2015г., 93 хв

Рэжысёр

Грымюр Хаўконарсан

У самотнай даліне ў Ісландыі жывуць два браты: Гумі і Кiдзі. Іх радавая атара авечак лічыцца адной з лепшых у краіне. Вось амаль сорак год браты не гавораць адзін з адным, хоць дзеляць зямлю і лад жыцця на дваіх. Але ім давядзецца парушыць маўчанне і зноў стаць адным кланам, каб выратаваць найдаражэйшае, што ў іх ёсць – іх баранаў.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Прыз за лепшы фільм у конкурсе «Асаблівы погляд» на Канскім МКФ (Францыя)
2015 Спецыяльны прыз журы і прыз глядацкіх сімпатый на МКФ у Трансільваніі (Румынія)
2015 Прыз глядацкіх сімпатый на МКФ у Палiчу (Сербія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Грымюр Хаўконарсан - 1

Грымюр Хаўконарсан

Нарадзіўся ў 1977 годзе ў Ісландыі. Скончыў кінаакадэмію выканаўчых мастацтваў у Празе ў 2004 годзе. Дыпломная праца «Славек – лайно» стала першым фільмам, які атрымаў міжнароднае прызнанне. Карціна атрымала перамогу ў секцыі «Cinefoundation» Канскага кінафестывалю ў 2005 годзе і выйграла прызы на 12-ці кінафестывалях, у тым ліку «Срэбнага Х’юга» ў Чыкага. Прэм’ера кароткаметражкі «Змаганне» адбылася ў 2007 годзе на фестывалi ў Лакарна. Стужка стала адной з самых паспяховых кароткаметражных карцін у Ісландыі, атрымаўшы 25 фестывальных узнагарод па ўсім свеце.