Чалавек у сцяне

Ізраіль, 2015г., 92 хв

Рэжысёр

Яўген Руман

Адна ноч. Адна кватэра. Адзін зніклы чалавек. Рамі выводзіць на шпацыр сабаку і не вяртаецца. Ён знік. Яго жонка Шыр паняцця не мае, дзе ён. Розныя людзі прыходзяць у гэту кватэру на працягу ночы – кожны па сваёй нагодзе. Можа, у аднаго з іх ключ да разгадкі гэтай таямніцы?

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Лепшая акцёрская праца (Тамар Алкан) на МКФ у Адэсе (Украіна)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Яўген Руман - 1

Яўген Руман

Нарадзіўся ў 1979 годзе ў Мінску (Беларусь). У 1990 годзе іміграваў у Ізраіль з сям’ёй. Скончыў факультэт кіно і тэлебачання Тэль-Авіўскага ўніверсітэта. Падчас навучання напісаў сцэнарыі і зняў на іх падставе некалькі кароткаметражных фільмаў, якія атрымалі ўзнагароды і прымалі ўдзел у шматлікіх міжнародных кінафестывалях. Прэм’ера яго дэбютнай стужкі «Падарожжа Ігара і жураўлёў» адбылася на Міжнародным кінафестывалі ў Таронта. Апроч таго, гэты фільм атрымаў узнагароды на кінафестывалях у Чыкага, Хайфе і Мінску. У 2013 годзе ад Міністэрства культуры Ізраіля Руман атрымаў Узнагароду за высокія дасягненні і ўнёсак у кінематограф Ізраіля.

Абраная фільмаграфія

2015 Чалавек у сцяне

2012 Падарожжа Ігара і жураўлёў