Лета Сангайле

Літва, Францыя, Нідэрланды, 2015г., 88 хв

Рэжысёр

Алантэ Кавайтэ

Сямнаццацігадовая Сангайле ў захапленні ад акрабатычных лётаў, але з-за боязі вышыні не смее нават марыць пра гэта. Падчас канікул на свяце авіяцыі яна знаёміцца са сваёй аднагодкай Аўстэ – поўнай яе процілегласцю. Дзяўчына цешыцца жыццём і робіць усё для ажыццяўлення сваёй мары. Аўстэ ўгаворвае Сангайле вырашыцца на лёт, але першая спроба робіцца кашмарам. Сангайле зусім расчароўваецца ў сваіх сілах, хаця Аўстэ працягвае верыць у сяброўку. Сангайле давядзецца перажыць боль і наблізіцца да небяспечнай рысы, пакуль яна нарэшце не паверыць у сябе.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Прыз за лепшую рэжысуру ў міжнародным конкурсе МКФ «Сандэнс» (ЗША)
Прэміі Літоўскай кінаакадэміі «Сярэбраны журавель» у катэгорыях «Лепшы фільм», «Лепшая актрыса» (Юлія Сцепанайтытэ), «Лепшая праца мастака»
Секцыя «Панарама» МКФ у Берліне (Германія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Алантэ Кавайтэ - 1

Алантэ Кавайтэ

Нарадзілася ў Вільнюсе (Літва). Пачала сваю кінакар’еру ў 1992 годзе ў якасці выканаўцы галоўнай ролі ў літоўскім фільме «Джаз» Раймундаса Баніёніса. Сканчаючы Авіньёнскую нацыянальную мастацкую школу, вырашыла працягваць навучанне ў Францыі і паступіла ў Нацыянальную вышэйшую школу выяўленчых мастацтваў у Парыжы на аддзяленне фота- і відэамастацтва. Цяпер піша сцэнарыi і здымае мастацкія фільмы. «Расколіны» – яе дэбютная карціна, прэм’ера якой адбылася ў Францыі і Вялікабрытаніі ў 2007 годзе. Фільм быў адзначаны на больш чым 20 кінафэстывалях па ўсім свеце.

Абраная фільмаграфія

2015 Лета Сангайле

2007 Расколіны