Гвалт

Калумбія, Мексіка, 2015г., 78 хв

Рэжысёр

Хорхе Фарэра

Перад намі мужчына ў кайданах, малады чалавек, які марыць стаць часткай чагосьці большага, і баявік з узброенай групы, чыё заданне – чыніць жорсткасць, у якую ён нават не верыць. Усе яны знаходзяцца ў эпіцэнтры насiлля, сэнс якога не могуць зразумець. У трох паслядоўных аповедах фільм раскрывае ўнікальныя характары, якія не змяняюцца нават перад тварам вайны.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Удзел у секцыі «Форум» на МКФ у Берліне (Германія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Хорхе Фарэра - 1

Хорхе Фарэра

Скончыў Нацыянальны ўніверсітэт Калумбіі, вучыўся ў кінашколе на Кубе, мае ступень магістра ў сферы візуальных мастацтваў Універсітэта Сан-Паўлу. Зняў кароткаметражны фільм «Адзін з тых дзён» і дакументальныя фільмы «У свідравіне» і «Раззбраенне». Разам з Дыянай Бустамантэ і Паолай Перас заснаваў вытворчую кампанію «Burning Blue», на якой здымаліся фільмы «Надвор’е» Энрыка Пераса (2014) і «Уцекачы» Дыега Лермана (2014).