Дакучлівыя рытмы

Францыя, Партугалія, 2013г., 96 хв

Рэжысёр

Фані Ардан

Марго адмовілася ад бліскучай музычнай кар’еры дзеля адносін з Фурыа і зараз імкнецца захаваць тое, што засталося ад іх былога кахання. У гэты час яе каханы Фурыа спрабуе скончыць рэстаўрацыю старажытнага палаца, але заданне апынаецца невыканальным з-за бясконцых перашкод, якiя ўзнікаюць на яго шляху.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Нацыянальная прэмія Партугаліі «КінаЭйфарыя» – Намінацыя на лепшую мужчынскую ролю (Нуна Лопеш) у нацыянальным конкурсе
ПРА РЭЖЫСЁРА
Фані Ардан - 1

Фані Ардан

Ардан стала вядучай актрысай сусветнага кінематографа ужо на пачатку 80-х гадоў дваццатага стагоддзя, заваяваўшы міжнароднае прызнанне роллю ў фільме «Суседка». У 1982 годзе стужка Франсуа Труфо прынесла Ардан першую прэмію «Сэзар» у намінацыі «Лепшая жаночая роля». Яна прадэманстравала свой рознабаковы талент, сыграўшы камедыйную ролю ў фільме «Вечаровы прыкід», за якую была ганаравана прэміяй «Сэзар» за лепшую жаночую ролю ў 1997 годзе. У 2003 годзе Ардан атрымала прэмію Станіслаўскага за выдатныя дасягненні ў акцёрс кай кар’еры і адданасць прынцыпам школы Станіслаўскага на 25 Маскоўскiм міжнародным кінафестывалi. У 2009 годзе паспрабавала сябе ў ролі рэжысёра і сцэнарыста, працуючы над фільмам «Пыл і кроў». «Дакучлівыя рытмы» – другі рэжысёрскі фільм Ардан.

Абраная фільмаграфія

2015 Дакучлівыя рытмы

2009 Пыл і кроў