Піянеры-героі

Расія, 2015г., 116 хв

Рэжысёр

Наталля Кудрашова

Вольга, Каця і Андрэй, сябры са школы, даўно прыехалі ў Маскву. Яны цалкам паспяховыя. Вольга – актрыса, Каця працуе ў вялiкiм PR-агенцтве, Андрэй – палітычны аналітык. Яны купляюць машыны, бяруць іпатэкі, будуюць дачы. Жывуць як усе. Але гэта не прыносіць ім ні шчасця, ні задавальнення. Адчуванне, што «ўсё быццам нармальна, але штосьці не так» – лейтматыў жыцця сённяшніх трыццацігадовых. Іх дзяцінства прыпала на савецкую пару, калі яны марылі пра подзвігі, верылі ў шпіёнаў і светлую будучыню, і ніхто не чакаў, што мару пра подзвіг заменіць мара пра стабільнасць. Людзі больш не мараць пра вялікае. Яны проста жывуць.

ЎЗНАГАРОДЫ
Прыз Юла Брынэра актрысе Вары Шаблаковай на МКФ краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна «Мерыдыяны Ціхага» (Уладзівасток, Расія)
Фільм-удзельнік МКФ у Сіэтле (ЗША), у Трансільваніі (Румынія), у Карлавых-Варах (Чэхія), у Палічу (Сербія), у Мельбурне (Аўстралія)
Фільм-удзельнік афіцыйнай конкурснай праграмы Вільнюскага МКФ «Kinopavasaris» (Літва)
Фільм-удзельнік секцыі «Панарама» Берлінскага МКФ (Германія)
2015 Дыплом гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў на Адкрытым Расійскім кінафестывалі «Кінатаўр» (Сочы, Расія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Наталля Кудрашова - 1

Наталля Кудрашова

Рэжысёр, актрыса тэатра і кіно. Нарадзілася ў Горкім (Ніжні Ноўгарад). У 2000 годзе скончыла Ніжагародская тэатральнае вучылішча па спецыяльнасці «драматычная актрыса», у 2006 годзе – рэжысёрскую лабараторыю Анатоля Васільева ў «Школе драматычнага мастацтва» (Масква). За ролю ў спектаклі «Абрыў» (рэж. Адольф Шапіра, МХТ ім. А.П. Чэхава, 2010 г.) намінавалася на тэатральную прэмію «Залатая маска». За ролю ў фільме «Адна вайна» ганаравана прызамi за лепшы жаночы дэбют на фестывалі «Сузор’е» і за лепшую жаночую ролю на фестывалі «Акно ў Еўропу». У 2012 годзе скончыла ВКСР па спецыяльнасці «рэжысёр ігравога кіно». За кароткаметражныя працы «Холад» (2011) і «Раніца Лізы» (2012) была ганаравана прызамi айчынных і міжнародных кінафестываляў. «Піянеры-героі» – яе рэжысёрскі дэбют у вялікім кіно.

Абраная фільмаграфія

2015 Піянеры-героі