Cямейны фільм

Чэхія, Германія, Славенія, Францыя, Славакія, 2015г., 94 хв

Рэжысёр

Олма Амерзу

Сямейная пара адпраўляецца на акіян, пакінуўшы дзяцей дома, каб тыя змаглі зразумець, што такое самастойнае жыццё без бацькоўскага нагляду. Лодка бацькоў трапляе ў шторм, і любага сабаку бацькі змывае ў акіян. У гэты час дома здараецца бяда: сын ляжыць у бальніцы, і яму тэрмінова патрэбна перасадка ныркі. Бацькі апыняюцца на бязлюднам востраве, дзе сабака, які выжыў пасля шторма, змагаецца за жыццё, і не толькі за сваё.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Фільм-удзельнік конкурснай праграмы «Новыя рэжысёры» на МКФ у Сан-Себасцьяне (Іспанія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Олма Амерзу - 1

Олма Амерзу

Нарадзіўся ў 1984 годзе ў Любляне (Славенія). Вучыўся на факультэце кіно і тэлебачання Пражскай акадэміі выяўленчага мастацтва (FAMU), дзе зняў некалькі кароткаметражных фільмаў і 40-хвілінны фільм «Другі акт» (2008), які быў прадэманстраваны і ўзнагароджаны на некалькіх еўрапейскіх фестывалях. У 2011 годзе скончыў FAMU, зняўшы дэбютную поўнаметражную карціну «Самая юная ноч». Пасля паспяховай прэм’еры на Берлінале ў 2012 годзе стужка стала ўдзельнікам шматлікіх міжнародных кінафестываляў і атрымала некалькі ўзнагарод.