Будан

Казахстан , 2014г., 107 хв

Рэжысёр

Кенжэбек Шайкакаў

Участковы застае Сапара на месцы злачынства – той скраў курыцу. Карыстаючыся сваім службовым становішчам, ахоўнік парадку не выпускае магчымасці займець дармавога працаўніка і адпраўляе Сапара ў горы пасвіць авечак. Герой змушаны змірыцца з гэтай незайздроснай доляй. Аднойчы Сапар сустракае ў гарах кіргізскую дзяўчыну, такую ж, як і ён сам, самотную і са зраненай душой. Яна таксама марыць быць вольнай. Разам яны будуюць на мяжы будан, каб ніхто не замінаў ім жыць сваім жыццём.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Дыплом за вобразнае кінематаграфічнае вырашэнне на Забайкальскiм МКФ (Чыта, Расія)
Прыз крытыкаў Казахстана за лепшы сцэнарый
ПРА РЭЖЫСЁРА
Кенжэбек Шайкакаў - 1

Кенжэбек Шайкакаў

Нарадзіўся ў 1977 г. у сяле Акшы Акцюбінскай вобласці. Сцэнарыст, рэжысёр, акцёр. Вучыўся ў Інстытуце тэатра і кіно ім. Т. Жургенава па спецыяльнасці «акцёр тэатра і кіно», у 1998 г. скончыў клас драматурга і пісьменніка А. Таразi па спецыяльнасці «сцэнарыст-рэдактар». Працаваў журналістам, рэдактарам і рэжысёрам на казахскім тэлебачанні. Акцёр і сцэнарыст шэрага гульнявых фільмаў, быў другім рэжысёрам на кінастудыі «Казахфільм». «Будан» – яго рэжысёрскі дэбют.

Абраная фільмаграфія

2015 Будан