Венсан – чалавек-амфібія без лускі

Францыя, 2014г., 76 хв

Рэжысёр

Тама Сальвадор

Венсан – сціплы малады чалавек, жыве ў раёне, дзе шмат рэк і азёр. Ён сустракае дзяўчыну па імені Люсі і адчувае, што закахаўся. Але ў Венсана ёсць свой сакрэт: рэч у тым, што ён валодае звышчалавечай здольнасцю, якая ўзнікае, калі ён дакранаецца да вады.

ЎЗНАГАРОДЫ
2014/2015 Удзел у конкурсных праграмах МКФ у Сан-Себасцьяне (Іспанія), Варшаве (Польшча), Сіднэі (Аўстралія), Сан-Францыска (ЗША), Сіэтле (ЗША), Волагдзе (Расія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Тама Сальвадор - 1

Тама Сальвадор

Альпініст і акрабат, а таксама рэжысёр, зняў свой першы кароткаметражны фільм у 1997 годзе, потым зняў яшчэ пяць і ў кожным выканаў галоўную ролю. Яго кароткаметражныя фільмы бралі ўдзел у некалькіх рэтраспектывах (Масква і Санкт-Пецярбург – 2011, Панцін – 2010, Французская сінематэка – 2009, Музей Радэна – 2007 і Французская дзяржаўная кінашкола – 2007).