Смага

Балгарыя, 2015г., 90 хв

Рэжысёр

Cветла Цацоркава

Сямейная пара з сынам-падлеткам жыве на вяршыні ўзгорка і ледзь зводзiць канцы з канцамі, зарабляючы на жыццё праннем для мясцовых гатэляў, дзе частыя перабоі з падачай вады. Іх мернае жыццё змяняецца з прыездам бацькі з дачкой, якія абяцаюць знайсці крыніцу вады на засушлівым узгорку і спыніць жаласнае існаванне сям’і.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Удзел у конкурснай праграме «Новыя рэжысёры» на МКФ у Сан-Себасцьяне (Іспанія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Cветла Цацоркава - 1

Cветла Цацоркава

Нарадзілася ў Бургасе (Балгарыя) у 1977 годзе. У 2004 годзе скончыла Нацыянальную акадэмію тэатральнага і кінамастацтва ў Сафіі. У асноўным, працуе ў якасці прадзюсара і актрысы. Дэбютны кароткаметражны фільм «Жыццё з Сафіяй» быў не толькі прызнаны на «Тыдні крытыкаў» у Канах i фестывалях у Карлавых Варах, Тэлурыдзе і Бруселі, але і заваяваў узнагароды ў Трыесце, Сафіі, Лодзі і Пекіне.